Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Беларуская мова ў садку

Аляксей МАРОЗ

У Самаўрадавым прадшколлі № 1 у Гайнаўцы з верасня мінулага года ў дзвюх групах вядзецца навучанне беларускай мове падчас асноўных заняткаў у рамках праграмнай падставы навучання. Апякункі абедзвюх груп Міраслава Ніканчук і Ала Супрун ужо з 2003 года арганізавалі дзеткам дадатковыя заняткі, падчас якіх дзеткі знаёміліся з мясцовымі традыцыямі, беларускай мовай і культурай. На конкурсах і мерапрыемствах дашкольнікі выступалі з вершамі і песнямі на беларускай мове. Прыклад узялі яны з настаўніц Прадшколля № 14 у Беластоку і наладзілі цеснае супрацоўніцтва з Аб’яднаннем «АББА». Міраслава Ніканчук і Ала Супрун зараз вучаць сваіх дзетак размаўляць на беларускай літаратурнай мове і на мясцовым дыялекце, вучаць дашкольнікаў нашым традыцыям і беларускай культуры. Дзеткі спяваюць беларускія песні, гавораць вершыкі і прымаўкі на сваёй мове, водзяць карагоды і танцуюць. Навучэнцы беларускай мовы ў гэтым школьным годзе прымалі ўдзел у экскурсіях, запрэзентаваліся ў Гайнаўскім белмузеі падчас «Мастацкіх сустрэч школьнікаў» і занялі другое месца ў аглядзе «Сустрэчы з праваслаўнай калядкай».

— Супрацу з Прадшколлем № 14 у Беластоку мы наладзілі, калі там яшчэ вучыліся дзеці Барбары Пякарскай і Юрыя Каліны. Раней мы рэалізавалі праекты з ухілам на навучанне традыцыям і беларускай культуры. Вялікую грамадскую працу выканалі настаўніцы Міраслава Ніканчук і Ала Супрун, якія многа часу праводзілі ў садку па за сваімі асноўнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF