Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Скандал у Індыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Спектакль «Сонька» паводле рамана Ігната Карповіча, пастаўлены Драматычным тэатрам імя Аляксандра Вянгеркі ў рэжысуры дырэктаркі тэатра Агнешкі КарыткоўскайМазур выклікаў скандал у Індыі. Была спроба паддаць гэтае прадстаўленне цэнзуры, да чаго пераконвалі творцаў прадстаўлення таксама работнікі тамашняга Польскага інстытута. Словы абурэння выказаў міністр культуры штату Арыса, у сталіцы якога паказвалі спектакль, і частка тамашніх артадаксальных асяроддзяў. Кажуць, рэагаваў таксама нервова стаяўшы на чале польскай эканамічнай місіі, прабываючай у той жа час што і беластоцкі тэатр у Індыі, намеснік прэм’ерміністра і міністр культуры Пётр Глінскі. Але па чарзе.

Беластоцкі драматычны тэатр гасцяваў у Індыі на васямнаццатым выпуску найбуйнейшага тамашняга тэатральнага фестывалю. Спектаклі прадстаўляла там 65 індыйскіх і 15 замежных тэатральных калектываў. Беластачане паказалі «Соньку» (з удзелам беларускіх акцёраў), відовішча — кажучы агульна — пра каханне паміж простай беларускай дзяўчынай і афіцэрам СС. Фестываль арганізаваны быў прэстыжнай Нацыянальнай школай драмы ў НьюДэлі. Запрошаныя спектаклі былі прадстаўлены не толькі ў сталіцы Індыі, але і ў сталіцы штата Арыса — горадзе Бхубанешвар. А гэта пасля спектакля газета «Індыян экспрэс», спасылаючыся на словы міністра культуры штата Ашокі Панды напісала: «Такія спектаклі супраць нашай культуры. І такія вульгарныя сцэны не будуць дапускацца».

Дайшло да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF