Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Колеры прэзідэнта

Міраслаў ГРЫКА

Цяперашняга Прэзідэнта РП цяжка адназначна вызначыць. Не такі ён дрэнны прэзідэнт, ані нядрэнны. Ані асабліва чорны ён, ані асабліва белы. От, прэзідэнт на меру часу. І калі ён ані такі, ані які, дык які? Ну, буры. Іншая справа, што буры не заўсёды азначае ніякі, без асаблівасцей. Быў адзін «Буры» — «салдат выкляты». Фігура гэтак пазітыўная, як і адмоўная, і яшчэ прытым вельмі выразная. Але пра яго крыху ніжэй.

Усё ж такі нічым нехарактаралагічны колер прэзідэнта, як гэта ні парадаксальна, з’яўляецца яго моцнай каштоўнасцю, валёрам. У нашай рэальнасці хуткай палярызацыі ідэалогій і светапоглядаў, яго нявызначанасць можа мець вырашальнае значэнне падчас палітычных таргоў. Можа быць, але неабавязкова. Палярызацыйная тэндэнцыя, якая, дарэчы, узмацняецца не толькі ў Польшчы, паўтараецца ў гісторыі. Яна заўсёды прыводзіць да рэзкіх падзелаў і, такім чынам да магутных канфліктаў. Прычым палярызацыя супольнасці вымушае на адзінцы дэкларатыўнасць, якая адкуль існуе свет заўсёды звужала нестабільную, бо ўражлівую па сваёй натуры прастору грамадскай талерантнасці і ўзаемнай павагі. У гэтай новай сітуацыі мець сваё меркаванне аб чымсьці гэта мала. Трэба яшчэ заявіць, абвясціць усім і стаць за кімсьці ці чымсьці або насуперак чагосьці ці кагосьці. Ужо недастаткова проста быць. У новых рэаліях ты або «з намі» або «супраць нас».

На сайце Прэзідэнта РП ёсць закладка «Выклятыя салдаты» з інфармацыяй аб асобных мерапрыемствах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF