Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Хамства і палітыка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны дзень у побыце па некалькі разоў сутыкаемся з чалавечым хамствам. Сама простае — ты вітаешся ў пад’ездзе з чалавекам, а ён табе не адказвае. Нават калі вы ў адным доме жывяце і ты ведаеш, што нічога яму кепскага не зрабіў і не мог зрабіць нават тэарэтычна. Школьнікі не саступаюць месцаў у грамадскім транспарце састарэлым асобам. На прыпынку чарга на аўтобусную маршрутку, пад’язджае мікрааўтобус і тут з за плячэй выскоквае пара маладых дзеўчын і, не звяртаючы ніякай увагі на раней прыйшоўшых, імкліва шмыгаюць у самаход. Вось у шматлюдным публічным месцы нехта пачынае гучна размаўляць праз мабільнік, прычым не проста адказвае на званок, а гаворыць доўга і на ўсю залу.

Адна з самых хамскіх катэгорый беларускага грамадства — гэта так званыя сабачнікі, ці паіншаму гаспадары сабак. Мала таго, што многія з іх дазваляюць сабе выводзіць на вуліцу сваіх гадаванцаў без наморднікаў, дык часцяком яшчэ і без повадаў. Выводзіць вярзіла свайго агромністага сабаку на траву, якой і так няшмат паміж гарадскімі дамамі, на пляцоўку, дзе гуляюць дзеці, а дурная жывёліна ж сораму не мае — гадзіць, дзе папала. Гаспадар жа і не падумае прыбраць за сваім сабакам — хай паскудзіць. Гэта ж не Амерыка, ці Еўропа, дзе ўсе сабачнікі ходзяць услед за чатырохногімі сябрамі з пакецікамі. І вось што цікава, але абсалютна заканамерна — наша міліцыя, якая так актыўна вылоўлівае і штрафуе рознага кшталту парушальнікаў і зусім невінаватых, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF