Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Няздзейсненае чаканне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб планах урада, датычных змяненняў у сродках масавай інфармацыі і ў сферы адукацыі ў адносінах да нацыянальных і этнічных меншасцей, а таксама крытэрыяў размеркавання будучых субсідый вяліся дэбаты падчас апошняга пасяджэння Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей (СКУіНіМ). Насуперак ранейшым заявам, урадавы бок не прадставіў прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да меншасцей і меншасці не паспелі з падрыхтоўкай балансу адкрыцця, значыць, не прадставілі сваіх спадзяванняў ад новага ўрада. Хваляванні членаў камісіі выклікала заява Яна Сычэўскага, старшыні Беларускага грамадскакультурнага таварыства, які спаслаўся на I Гайнаўскі марш салдатаў выклятых, арганізаваны крайне нацыяналістычнымі групоўкамі.

Як было вырашана на папярэднім пасяджэнні Камісіі ў снежні мінулага года, адказны за меншасці ў Польшчы намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Себастыян Хвалэк меў прадставіць (17 лютага) прыярытэты цяперашняга ўрада ў адносінах да меншасцей. Тым часам перадаў ён голас Дабеславу Жэмянеўскаму, начальніку аддзела нацыянальных і этнічных меншасцей дэпартамента веравызнанняў і нацыянальных і этнічных меншасцей, які пералічыў — як пазней акрэслілі прадстаўнікі меншасцей — толькі тэхнічныя змены, датычныя адносін ведамства і меншасных арганізацый. Гаварыў, між іншым, пра магчымасць разгляду заявак на субсідыі ў электроннай форме, забеспячэнні бесперабойнай работы рэгістра гмін, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF