Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

„Калі б сяляне былі добрымі людзьмі” (напярэдадні паўстання 1863 года)

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

30 жніўня 1861 года у адным з фальваркаў побач з маёнткам Анусін Бельскага ўезда адбылася невялікая размова паміж мясцовымі сялянамі і эканомам. Змест яе стаў вядомы ў самой Вільні і выклікаў заклапочанасць улад Расійскай імперыі, заходнія тэрыторыі якой былі ахоплены маніфестацыйным і сялянскім рухам.

Перадапошні дзень лета. Чацвёра сялян маёнтка Анусін Карніла Кічко, Тодар Кандрацюк, Рыгор Аксенцюк і Антон Салосцік вырашылі трохі адпачыць ад цяжкай працы, калі да іх завітаў Уладзімір Гупэ. Свайго эканома сяляне пабойваліся за запальчывы характар і былі здзіўлены, убачыўшы, што ён прысеў побач і завёў гутарку. Між іншым запытаўся, што за свята святкуецца ў гэты дзень. І ў адказ ад Кічко пачуў: „Аляксандра Неўскага”, да чаго селянін дадаў каментар, што таго за ўніяцтвам не было. Гупэ адчуў у голасе суразмоўцы пэўную незадаволенасць, выкліканую ўспамінамі пра колішнюю „дзедаўскую веру”, ліквідаваную ў 1839 годзе ў выніку далучэння Уніяцкай царквы да Праваслаўнай.

„Час цяпер надышоў ліхі, і калі б сяляне былі добрымі людзьмі і паслухалі б палякаў, то можна было б вярнуць Польшчу”. На пытанне сялян, як гэта можна зрабіць, Гупэ адказаў: „Спачатку патрэбна забіць дзесяць салдат і, завалодаўшы іх зброяй, забіць яшчэ дзесяцёх і так далей, пакуль не будзе знішчана цэлая рота. А тады са зброяй цэлай роты можна разбіць полк, і, працягваючы дзейнічаць, такім чынам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF