Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Злавіць мары ў Саколі

Аляксандр АНХІМ

У Людовым доме ў Саколі Міхалоўскай гміны 30 студзеня прайшла паэтычная вечарына «Злавіць мары» з удзелам беластачанкі Эвы Дануты Ступкевіч і Станіслава Дамброўскага з Сафіполя Гарадоцкай гміны. Была яшчэ запрошана Барбара Ляховіч, але з за хваробы не змагла пазнаёміць нас са сваёй творчасцю. Арганізатарам сустрэчы было Таварыства сяброў Саколя са знакамітай сваёй старшынёй Барбарай Пахольскай, якая з адданасцю і ўмеласцю арганізуе мерапрыемствы разам з актыўнымі жыхарамі салэцтва Саколе, што заўсёды дае ў выніку імпрэзы цікавыя і з цёплай сямейнай атмасферай.

Гасцей і прыбыўшых слухачоў старшыня прывітала напісаным сабою лімерыкам. Як першую сярод тутэйшых майстроў слова і пэндзля прадставіла беластачанку. Эва Данута Ступкевіч нарадзілася ў 1962 г., з’яўляецца выпускніцай майстэрні графікі факультэта мастацкага выхавання Люблінскага ўніверсітэта і дыпламаванай настаўніцай у дзіцячым садку. Многа публікавала ў калектыўных зборніках, выдала кніжку для дзяцей «Kraina tęczą malowana» (адзначыла, што найцяжэй пісаць для дзяцей) і тры паэтычныя зборнікі. Прымала ўдзел у калектыўных і персанальных выставах, з’яўляецца аўтаркай рысункаў, пастэляў, алейных карцін, фатаграфіі і графікі ды ілюстрацый. Як аўтарка малых літаратурных форм і прац для дзяцей супрацоўнічала з кракаўскім выдавецтвам «Імпульс». З’яўляецца сяброўкай Настаўніцкага літаратурнага клуба ў Беластоку і Канфратэрні паэтаў у Кракаве. Ведаюць яе як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF