Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Чарадзейныя кропелькі свядомага беларуса

Сяргей ЧЫГРЫН

Слухаць і чытаць Віктара Сазонава — гэта ў сто разоў цікавей, чым проста з ім выпіць літар віскі. Хаця, калі п’ецца віскі, то падчас распівання, ён раскажа столькі гісторый, што хапіла б на пяць кніжак кшталту „Суседскіх былей”, што летась выйшлі з друку ў Беластоку, дзякуючы Праграмнай Радзе тыднёвіка „Ніва”. Наогул, Віктар Сазонаў — чалавек унікальны і вельмі здольны. У ім даўно губляецца талент тэатральнага драматурга, кінасцэнарыста, а таксама вядучага якоганебудзь гумарыстычнага шоу на Беларускім тэлебачанні. Але такіх шоу у Беларусі няма, бо беларусам забараняюць смяяцца, жартаваць і... апладзіраваць. Таму Віктар Сазонаў, чакаючы свайго зорнага часу, у вольную хвіліну паціху піша „Суседскія былі”. Здаецца, ён іх не піша, а проста распавядае, а нехта непрыкметна іх занатоўвае. Дужа гладка і файна ў яго яны атрымліваюцца. Ну ўсё, як па масле: лёгка, таленавіта і смешна!

На Гарадзеншчыне я ведаю дваіх празаікаў, якія пішуць смешныя гумарэскі. Апроч іх ніхто так пісаць не ўмее. Гэта Леанарда Юргілевіч з Дзятлава і Віктар Сазонаў з Гародні. Леанарду Юргілевіч летась прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Некалі з траўня 1957 года пры часопісе „Вожык” выдавалася „Бібліятэка «Вожыка»”. Яна адыграла адметную ролю ў развіцці сатырычнагумарыстычнай плыні нашай літаратуры. У гэтай „Бібліятэцы” выходзілі кнігі Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Янкі Брыля, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Янкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF