Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Хто важнейшы — караед, дзяцел, елка ці чалавек?

Міра ЛУКША

Адно з пытанняў эколагаў найбольш іх турбуючых: ці вы ведаеце, што ў Белавежскай пушчы, дзе вядзецца лясная гаспадарка, у чатыры раз менш дзятлаў трохпальцых? Гэта таму, што дзятлы любяць рабіць дуплы ў мёртвых елках, любяць таксама харчавацца караедамі. Дарослы дзяцел можа з’есці 670 тысяч караедаў у год! Знішчым хворыя елкі, дзе бытуюць караеды, прападзе дзяцел, прападзе і ўся пушча!

Дрэвастой без гаспадарчага бізнесу мае ў Белавежскай пушчы плошчу 22 838 га, што складае 46% ад плошчы лясоў надлясніцтва Белавежа. Значыць, 54% паверхні Пушчы знаходзіцца па за ўплывам вядзення лясной гаспадаркі, знаходзіцца пад «пасіўнай абаронай», значыцца — «там нічога не робіцца»! Групы, якія лічаць сябе «абаронцамі лесу», што падпісваюцца як экалагічныя, уводзяць у зман грамадскую думку, сцвярджаючы, што толькі 30% пушчы абараняецца. У выніку працягваючайся градацыі караедаў і адсутнасці гаспадарчай дзейнасці распад і дэзынтэграцыя дрэвастою Пушчы паскорыліся і скараціліся з веку да дзесяцігоддзя. У сапраўднасці леснікам у іх дзейнасці не залежыць на высечцы дрэў, здабыванні драўніны, а на затрыманні і палагоджанні гэтага працэсу.

Ненасытныя караеды

Яловы караеддрукар Ips typographus (L.) адносіцца да атрада жукоў сямейства караедаў. Гэта невялікае (каля. 4,5 мм у даўжыню), карычневае насякомае з характэрным для ўсіх караедаў цыліндрычным корпусам і мембранавымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF