Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

У добрым суседстве

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку некалькі дзён запар можна было прымаць удзел у мультымедыйнай экспазіцыі «Што людзі сказалі», падрыхтаванай моладдзю пад кіраўніцтвам аніматарак з Асацыяцыі практыкаў культуры. З дапамогай розных форм прадстаўлення (здымкі, гуказапісы і фільмы, кулінарыя і г.д.) стараліся ўспомніць гісторыі міжваеннага перыяду, прыведзеныя мясцовымі жыхарамі, сярод іншага з ваколіц Міхалова і Крынак.

На працягу некалькіх гадоў Асацыяцыя практыкаў культуры з Варшавы падарожнічае па мясцовасцях, распаложаных уздоўж усходняй мяжы Польшчы, вядучы ў іх майстэрні для мясцовай моладзі. «Ніва» ўспамінала аб тым рэгулярна пры нагодзе іх ранейшых дзеянняў у Крынках і Міхалове. Дзеячы Асацыяцыі размаўляюць з маладымі людзьмі пра жыццё ў мультыкультурным грамадстве, аб павазе да іншасці і гісторыі. Ствараюць фільмы, гульні і наведваюць ваколіцы з новага пункту гледжання — на хадулях. Падчас нядаўніх канікул у рамках праекта «Памежныя ў дзеянні» сумесна з маладымі сябрамі з Крынкак, Міхалова і Даўгабычава на Любліншчыне слухалі даўніх гісторый. Размаўлялі з прадстаўнікамі розных пакаленняў, збіралі ўспаміны, песні, анекдоты. Пыталіся аб даўнія звычаі, суседзяў, мультыкультуралізм. Сабраныя гісторыі ператварылі ў мабільную, мультымедыйную выставу, якую можна наведаць у прыгранічных мясцовасцях да сакавіка.

Узнікаючыя ў гісторыях тэмы былі арганізаваны ў шасці артінсталяцыях датычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF