Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

«Нашчадкі авангарда»

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 5 лютага адбылося адкрыццё экспазіцыі «Нашчадкі авангарда», якую складаюць працы прадстаўнікоў беларускага авангарда з калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Мінску. Ініцыятарам і суарганізатарам выставы з’яўляецца Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве, які ўжо чарговы раз прапанаваў Гайнаўскаму белмузею выставу беларускага мастацтва.

У гэты дзень Гайнаўку і БельскПадляшскі наведалі пасол РБ у Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, генеральны консул РБ у Беластоку Ала Фёдарава, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуард Швайко і яго намеснік Юлія Рубіна. У Гайнаўскім белмузеі адкрылі яны выставу «Нашчадкі авангарда», а ў Бельскім доме культуры ўручылі медаль Францыска Скарыны паэту і старшыні Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» прафесару Яну Чыквіну. На адкрыцці выставы ў Гайнаўцы прысутнічалі кіраўнікі самаўрадаў, згуртаваных у Аб’яднанні самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча».

— Ужо традыцыяй стала, што ў пачатку года ў супрацоўніцтве з Культурным цэнтрам Беларусі арганізуем выставы ў нашым музеі, на якія прыбываюць дыпламаты Рэспублікі Беларусь, — заявіў вітаючы гасцей дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк.

Адказная ў белмузеі за мастацкую дзейнасць Агнешка Ціханюк удакладніла, што выстава «Нашчадкі авангарда» гэта адлюстраванне пошукаў, эксперыментаў, дасягненняў пакаленняў мастакоў, якіх можна назваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF