Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Новы пасол у Мінску

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Новым паслом Польшчы ў Беларусі будзе эканаміст і дыпламат Конрад Паўлік (1976 года нараджэння), падчас праўлення ГППСЛ намеснік міністра замежных спраў, былы дырэктар усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў (з 2014 года) і прадстаўнік міністра замежных спраў па Усходнім партнёрстве. У 20062007 гадах працаваў у Канцылярыі прэзідэнта Леха Качынскага, адкуль перайшоў у МЗС. Атрымаў ён агрэман (згоду на прыняцце новага пасла краінай, у якой мае знаходзіцца) маланкава — на працягу аднаго дня пасля адпраўкі яго ўладам у Мінску. Міністр МЗС Вітальд Вашчыкоўскі, прадстаўляючы яго кандыдатуру 10 лютага дэпутатам сеймавай камісіі па замежных справах для адабрэння, адзначыў: «На працягу некалькіх гадоў ён таксама займаецца беларускімі праблемамі. З’яўляецца аўтарам прагрэсуючай на працягу трох гадоў павольнай нармалізацыі адносін паміж нашымі краінамі. Такім чынам заваяваў давер улад у Мінску. Давёў да вырашэння трох пытанняў важных для двухбаковых адносін: чакаючых цяпер падпісання адукацыйных пагадненняў, якія рэгулююць статус настаўнікаў польскай мовы ў Беларусі, атрымаў адабрэнне ўлад у Мінску на аўтсорсінгавыя візы (справа ў выдачы віз таксама за межамі консульства — М. Х.), што дасць магчымасць разгрузіць нашы консульствы, і ў канчатковым выніку давёў да ўзгадненняў з беларускім бокам у справе пабудовы новага польскага пасольства РП у Мінску».

Пасля адзначыў, у спасылцы на польскабеларускія адносіны: «Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF