Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Развагі былога дыверсанта

Віктар САЗОНАЎ

Праглядаючы загалоўкі сённяшніх інфармацыйных сайтаў пра вайсковыя вучэнні расійскай арміі па мажлівым прымяненні ядзернай зброі, прыйшла мне на памяць адна даўняя размова. Адбылася яна на тэрыторыі тагачаснай Чэхаславакіі ў адной з сакрэтных вайсковых частак СССР. У гэтай баявой адзінцы мне давялося неяк паслужыць.

— Мы жывём у век ядзернай зброі, — пачаў сваю лекцыю зампаліт. — Таму вайсковая частка дзе мы служым, ёсць адным з самых галоўных падраздзяленняў не толькі Цэнтральнай групы войск СССР у Еўропе, але і ва ўсёй сістэме ўзброеных сіл. Бо мы — дыверсанты, якія ў выпадку вайны будуць выяўляць і знішчаць не толькі розныя стратэгічныя аб’екты ворага, але і ракеты сярэдняй дальнасці з ядзернымі боезарадамі таксама.

— Можна пытанне? — не без іроніі ў голасе падняў руку адзін надта саркастычны яфрэйтар. — Пра тое як знішчаць ядзерны боезарад нас ужо добра навучылі на практычных занятках. Толькі вось чамусьці забыліся сказаць, як нам пасля гэтага выжыць. Усе мы ведаем, што ахова ракетных комплексаў такая, што як ты толькі сябе выявіш, то можаш адразу лезці ў труну. А калі ты ракету з ядзерным боезарадам знішчыш, узарваўшы яе тратылавым боезарадам павышанай магутнасці, то спадзявацца, што застанешся незаўважаным неяк не прыходзіцца. Але і не гэта самае страшнае. Калі мы ўсё ж знішчым ядзерную боегалоўку, то рассыпаны ўран стварае такі радыяцыйны фон навокал, што лепш хай цябе прыстрэліць ахова, чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF