Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Попел і памяць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Попел і памяць. 1946» — пад такой назвай на вялікай сцэне Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку адбылося перфарматыўнае чытанне, прысвечанае памяці жыхароў вёсак Бельскага павета, забітых атрадам Рамуальд Райса «Бурага» — аднаго з так званых праклятых жаўнераў — на зломе студзеня і лютага 1946 года. Мерапрыемства было падрыхтавана тэатрам «Чрэво»: Іааннай Троц і Тамашам Тарантам. У амаль абсалютнай цішыні чытанні слухала больш за сто гледачоў, якія пасля чытання прынялі ўдзел у размове з удзелам беларускіх гісторыкаў Славаміра Іванюка і прафесара Алега Латышонка.

Нагадаем, што сёлета мінула 70 гадоў з дня пацыфікацыі беларускіх вёсак узброеным атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса «Бурага». 12 лютага са сцэны беластоцкага драмтэатра акцёры прачыталі фрагменты інфармацыі аб канчатковых выніках расследавання, праведзенага Інстытутам нацыянальнай памяці ў справе забойства 79 жыхароў Бельскага павета, учыненага ў перыяд з 29 студзеня па 2 лютага 1946 года, і ўспамінаў жыхароў пацыфікаваных вёсак. Хвалюючыя расказы відавочцаў гэтых трагічных падзей, якія выкарыстоўваліся ў час чытання, былі запісаны ў пачатку 1990х гадоў журналістамі «Нівы»: Янам Максімюком, Міколам Ваўранюком і Ганнай КандрацюкСвярубскай. Быў таксама зачытаны фрагмент успамінаў Мікалая Кучынскага са Шпакоў, запісаны ў кнізе «Ой даўно, даўно», які выкарыстоўваўся раней у вядомым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF