Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

У палескай глыбінцы (32)

Ганна КАНДРАЦЮК

Палешукі зробяць усё, каб зрабіць на падарожніку добрае ўражанне. Яны гатовы на хаду памяняць планы, навесці сябе на кошт, каб толькі прыслужыцца і дапамагчы. Па дарозе яшчэ заангажуюць у дапамогу знаёмых, сваякоў. І ўсё гэта без спадзяванняў на заробак, рэванш, паклоны.

— Хопіць, як добра пра нас падумаеце, — скажуць на развітанне.

Найбольш аднак уражвала іх чарадзейная здольнасць чытаць пажаданні гасцей. Быццам хто нашаптаў на вуха як яшчэ выклікаць большую задаволенасць прыгоднага бадзягі.

У Мілячы настаўнікі запрасілі мяне паглядзець школьны краязнаўчы музей. Сказаць, што гэта было здзяйсненне маіх мар, дык не сказаць галоўнага. Ад пачатку сваіх вандровак я шукала менавіта такіх музеяў з экспанатамі, сабранымі ў адным месцы. Палеская этнаграфічная адметнасць, якой яшчэ адносна нядаўна славіўся балотналясны рэгіён, толькі дзенідзе прабівалася праз агульнаўкраінскія трэнды і брэнды. Самі палешукі быццам не памяталі ўжо пра свой драўлянаільняы свет матэрыі. Мала хто хацеў гаварыць пра лапці, саламяныя стрэхі. На пытанне пра адметнасць яны гаварылі так, каб адначасова не сказаць замнога: „Палешук гэта менталітэт”.

А мне патрэбны былі канкрэты.

* * *

На калідоры ў мілячанскай школеадзінацаццігодцы красаваўся лозунг: Навучыся жыць сярод людзей і для людзей!

Дзве прылюдныя прыбіральшчыцы ў хустках чысцілі выслужанымі анучкамі падлогу. Жанчыны палічылі мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF