Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

На Cакольшчыне паўстане новы помнік ксяндзу Яну Семашкевічу

Уршуля ШУБЗДА

Запамятаўся як вялікі будаўнічы першага касцёла, але перш за ўсё як той святар, які размаўляе са сваімі прыхаджанамі на беларускай мове. Дзесяць гадоў правёў ксёндз Ян Семашкевіч у невялікай парафіі Марыянова, што на Cакольшчыне. Тут старэйшыя жыхары памятаюць яго да сёння. Гэта дзякуючы іхнім намаганням ды старанням новага пробашча парафіі вясной сёлета мае быць адрамантаваны помнік на магіле святара і беларускага паэта (ягоны літаратурны псеўданім Янка Быліна), які шмат зрабіў для беларусізацыі Касцёла.

Парафія Марыянова ў вёсачцы Бомбля з’явілася на аснове дэкрэта ад 31 кастрычніка 1946 г. Яе тэрыторыя была выдзелена з прыходаў Карыцін і Ясяноўка. Першыя спробы пабудаваць касцёл у Бомблі сягаюць 1923 года. Тады быў ужо выдадзены дазвол на будаўніцтва, але карыцінскаму пробашчу кс. Антонію Валентыновічу не ўдалося распачаць працы, паколькі быў ён пераведзены на іншую парафію. У час Другой сусветнай вайны жыхар Бомблі Ян Юркоўскі падарыў 5 гектараў зямлі пад будучы касцёл. Некалькі месяцаў пазней, у 1944 годзе, жыхары Бомблі ды навакольных вёсачак заснавалі Камітэт пабудовы касцёла, каб самастойна пачаць стварэнне святыні. Яны таксама звярнуліся да арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага з просьбай, каб той вызначыў святара, які пакіруе працамі па стварэнню новай парафіі. 5 студзеня 1946 года ўжо было вядома, што за гэта адказнасць возьме на сябе ксёндз Ян Семашкевіч. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF