Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Настаўніцкі лёс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Мікалаем ВАРАНЕЦКІМ, настаўнікампенсіянерам з Альхоўкі.

— Нядаўна Гмінны асяродак культуры ў Нараўцы з нагоды Твайго сямідзесяцігадовага юбілею выдаў зборнічак Тваіх вершаў „Жывуць песні”. Калі Ты стаў пісаць?

— У спелым узросце.

— А не ў дзяцінстве, як гэта часта бывае?

— Не. Ужо будучы дарослым я пабачыў у „Ніве”, што пішуць розныя людзі, часта з невялікай адукацыяй. Я тады сама штудзіраваў завочна. Дык падумаў — а чаму ж мне не спрабаваць, калі ў мяне ёсць крыху больш адукацыі. І так я ўзяўся за пяро.

— Але ўсё ж такі хіба былі ў Цябе раней нейкія захапленні паэзіяй, мабыць падабаліся Табе вершы нейкіх паэтаў?

— Ну, падабаліся мне вершы рускіх класікаў, асабліва Пушкіна і Лермантава.

— І прабаваў Ты можа пісаць паруску або папольску?

— Не, стаў пісаць толькі пабеларуску. Беларуская мова мне родная, да таго ж я, вучыўшыся ў ліцэі, разам з тваім аднакласнікам Мішам Лукшам на працягу трох гадоў жыў у Гайнаўцы на кватэры ў Васіля Дзуна; гэта быў свядомы беларус. Васіль Дзун чытаў многа беларускай літаратуры, меў многа кніжак. І я нешта таксама браў з ягоных кніжак і таксама чытаў.

— А што Ты можаш сказаць пра самога Васіля Дзуна. Ён зараз крыху прызабыты, а гэта ж быў чалавек, які шмат працаваў для беларускай справы...

— Я калісь быў напісаў пра яго ў „Ніву” і то даволі шмат.

— Гэта было калісь, але ўсё ж такі варта пра такога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF