Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Куры, качкі і індычкі

Іаанна ЧАБАН

Незвычайныя падзеі цягам апошніх некалькіх месяцаў адзначылі мясцовыя інтэлектуалы. Але пачнем ад пачатку, значыць з яйка, а, можа, з курыцы? Пра тое, што было на пачатку, ці яйка, ці курыца, спрачаліся найвялікшыя філасофскія мазгі гэтага свету. У сваіх высновах не пераплюнулі яны людзей неадукаваных.

Пяцьдзясят кіламетраў ад граніцы з Качыстанам стаіць вялікі горад Качысток. Гэта сталіца ваяводства, слаўнага Курыстана. Быццам матрошка трымае Качысток пад сваёй ваяводскай спадніцай меншыя, павятовыя гарады. Пад павятовымі спадніцамі сядзяць гмінныя гарадкі, а пад гміннымі спадніцамі — усякага роду і памеру вёскі. Качысток ходзіць толькі ў адной спадніцы, усе апошнія іх мяняюць, а найбольш — мястэчкі і вёскі. Жыхары гэтых апошніх населеных пунктаў чамусьці думаюць, што з адной спадніцай у Качысток ехаць не выпадае. Найвялікшая іх бяда ў тым, што спадніца не гоніцца да селяніна, а наадварот, селяніну гнацца да спадніцы.

Вось некалькі такіх рознага ўзросту бедалаг апошнім часам рашылася на інтэлектуальную, часовую эміграцыю ў той жа Качысток. Ехалі з ІзюмічЦаркоўных і ВёхнаўцаКасцельнага, моцна трымаючыся за кепска пашытыя спадніцы. Сціскалі іх у жменях таму, што вельмі не хацелі паказваць сонцу свае голыя азадкі. Што б пра іх падумалі жыхары вялікага горада, убачыўшы такую задніцу, страшна сабе ўявіць. І вось носьбіты пашытых не на меру спадніц трапілі ва ўніверсітэт. Папалі туды не ўпершыню. Жыццё прымусіла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF