Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Майстрыха іголкі і пяра

Міра ЛУКША

Народная мастачка з Плянты Нараўчанскай гміны Галіна Бірыцкая 29 студзеня адзначыла ў галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы юбілей 10годдзя сваёй творчай працы. З гэтай нагоды адкрылася 75я выстава яе рукадзелля — вышыўкі, гафту і карунак.

— Спадарыню Галіну Бірыцкую смела можна назваць амбасадарам нашай Нараўчанскай гміны, — з прызнаннем гаварыў войт Мікалай Павільч, уручаючы ёй граматы і падарункі ў падзяцы за яе творчасць.

І праўда — мастачка адна з найбольш вядомых нараўчанскіх народных творцаў, расслаўляючых родную зямлю. Яе сіні стэнд з працамі — ручнікамі, іконамі, падушкамі пабываў у кожным кутку Падляшша ды іншых мясцовасцях Польшчы. Галіна Бірыцкая неаднойчы перамагала ў конкурсе „Гафт і карунка”, ладжаным Гайнаўскім домам культуры. Вышыўкай афіцыйна займаецца ўжо дзесяць гадоў, але працуе з іголкай і кручком здаўна (ад 1960 да 2016 года — 56 гадоў, а пачала выступаць з працамі на выставах у 2006 годзе). Гэтыя дзесяць гадоў творчай працы Галіны Бірыцкай пацверджаны дыпломамі. Ад некалькіх гадоў Галіна Бірыцкая бачыцца таксама як народная беларуская паэтэса, сяброўка актыўнай групы паэтаў Нараўчанскай гміны, якіх вядомасць шырэе па за абсягам роднай гміны. Цяпер вучыць працаваць іголкай маладое пакаленне: «Гэта юбілей маёй творчай прысутнасці ў шырэйшай прасторы», — кажа народная майстрыха, з радасцю і хваляваннем на сваёй чарговай, святочнай выстаўцы, на якую прыбылі яе сяброўкі па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF