Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Пасол прывёз Скарыну ў Бельск

Аляксей МАРОЗ

«Бельскія мастацкія кліматы» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае Бельскім домам культуры ў пачатку новага года, падчас якога падводзяцца вынікі мінулагодняй працы, уручаюцца ўзнагароды, а калектывы выступаюць перад бельскай публікай. 5 лютага гэтага года «Бельскія мастацкія кліматы» сталі міжнародным мерапрыемствам. Прысутнічалі ў ім дыпламаты Рэспублікі Беларусь — пасол РБ у Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, генеральны консул РБ у Беластоку Ала Фёдарава, улады горада Кобрына, які мінулага года стаў афіцыйным партнёрам БельскаПадляшскага, і калектыў песні і танца «Бурштын» з Кобрына. Нагодай для прыезду дыпламатаў Рэспублікі Беларусь у БельскПадляшскі стала ўручэнне дзяржаўнай узнагароды РБ — медаля Францыска Скарыны, прысвоенага за актыўную папулярызацыю беларускай літаратуры, мовы і культуры беларускаму паэту, даследчыку беларускай літаратуры, шматгадоваму старшыні Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і шматгадоваму навуковаму працаўніку Універсітэта ў Беластоку прафесару Яну Чыквіну. Бельская публіка мела нагоду паслухаць верш Яна Чыквіна, які прачытаў член Тэатра сеніёра «Рэтра» ў БДК Уладзімір Весялоўскі і паглядзець выступленні музычных калектываў Бельскага дома культуры.

— Я вершы Яна Чыквіна ведаю здаўна, — заявіў пасол РБ у Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, які разам з дырэктарам Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуардам Швайко ўручыў медаль Францыска Скарыны прафесару Яну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF