Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Знешняя палітыка ў 2016 годзе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Традыцыйна на пачатку года міністр замежных спраў прадстаўляе ў парламенце паведамленне пра задачы польскай замежнай палітыкі на бягучы год. Сёлета зрабіў гэта Вітальд Вашчыкоўскі, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ва ўрадзе Бэаты Шыдла, які кіруюе краінай з лістапада мінулага года. Як і кожны год, мяне найбольш за ўсё цікавіла тое, што МЗС плануе адносна Беларусі і ўсёй усходняй палітыкі, у тым ліку Усходняга партнёрства — праграмы па супрацоўніцтве ЕС з шасцю краінамі былога Савецкага Саюза: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

У першай частцы выступлення міністр Вашчыкоўскі сказаў між іншым: «Вызначальнікам для нас будзе супольнасць каштоўнасцей дэмакратычнага свету, якія ствараюць прастору аб’ядноўваючую грамадствы вакол мірнага развіцця і супрацоўніцтва, незалежна ад культурных умеласцей і гістарычнага вопыту. Гэта азначае, што для Польшчы асновай агульных інтарэсаў вышэй за ўсё будуць каштоўнасці, якія з’яўляюцца здабыткам еўрапейскай цывілізацыі. Гэтымі каштоўнасцямі з’яўляюцца ў асноўным рымскае права, грэцкая філасофія і хрысціянская этыка, рацыяналізм, агульнае дабро і захаванне правоў чалавека».

Што тычыцца ўсходняй палітыкі, заявіў: «Хаця ва Усходняй Еўропе разбуральную ролю іграе расійская палітыка, але не толькі яна адна з’яўляецца крыніцай турбот. Адмоўны ўплыў на гэты рэгіён робяць таксама карупцыя і адсутнасць паслядоўных палітычнаканстытуцыйных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF