Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Салодкі дым

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзіўная рэч гэтая гісторыя. Колькі разоў яна паўтаралася, а вось жа ізноў усё па звыклым коле ідзе. Сапраўды ў кола няма і не будзе канца. Адна мая знаёмая неяк у размове шчыра здзіўлялася — яна светла і наіўна была пераканана, што жахі і катастрофы Другой сусветнай вайны ніяк не могуць паўтарыцца ў бліжэйшай аглядальнай будучыні, што чалавецтва зрабіла глабальныя высновы з жорсткіх урокаў XX стагоддзя і няўхільна будзе пільнавацца міру і будаваць усеагульны лад. Але, на жаль, не туды тое. І зараз хісткі парадак і мір, калі іх можна так назваць, у гэтым свеце павіслі на валаску. Галоўная прычына такога трывожнага стану — агрэсія Расеі ў розных кропках свету. Яна, гэтая маскоўская палітыка, пры патуранні і доўгім маўчанні заходніх урадаў, развівалася пятнаццаць гадоў і прыйшла да свайго лагічнага зыходу. І зараз ваеннае сутыкненне Расеі і яе гістарычнага праціўніка Турцыі выглядае амаль непазбежным. Нават войскі ўжо прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. А Турцыя — гэта не слабыя і неабароненыя Грузія ці Украіна. Турцыя — гэта дзяржава з магутнай арміяй, а галоўнае — дзяржава „пад парасонам” НАТА. На сілу і агрэсію яна адкажа адпаведнай сілай. А калі пачнецца такая вайна, наступствы для зямнога шарыку становяцца непрадказальнымі.

Вайна — гэта натуральны стан Маскоўскай дзяржавы з часу Івана Жахлівага, якога яны замілавана, амаль з пяшчотай, называюць Грозным. Маскоўцам асабліва салодкі „дым Отечества”, у іх дзіўная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF