Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Ружа на ўзбочыне

Яўген ВАПА

«У творчасці паэта ёсць адзін важны верш» — так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ «Паэзія — гэта вольнасць», змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш з’яўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзіны, важны верш — твой верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш — мантра, малітва, замова. Замова, мова, слова. Маўчанне — ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага жыццёва лёсу? Аднак больш трапным здаецца тут гаварыць не пра жыццёвы лёс, а пра жыццёвы выбар. Паэтэса вельмі часта падкрэслівае, што яе паэзія гэта самотнасць. Аднак ці не важнейшая тут роля самастойнасці? Так, Надзея Артымовіч аж да болю кожнай костачкі свайго крохкага цела даказвае сабе і нам, што ўсё дагэтуль пражытае і напісанае гэта ейны свядомы выбар. Каб рабіць такія выбары, патрэба годнасці і адвагі з прыбаўкай нейкага нястрыманага летуцення — паэтычнага, беларускага, бельскага. І ад першага дэбютнага верша ўзляцела высока, за кіслародам, за бязмежным даляглядам. Разам з гусямі, менавіта тымі ад Белай Русі. Толькі кім узляцела? Казачным лебедзем ці жанчынай Ікарам... А лётаць не кожнаму дадзена. А можа мара пра палёты, космас, пераломванне чалавекам законаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF