Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Віктар Швед заўсёды ў дарозе

Сяргей ЧЫГРЫН

Скажыце, калі ласка, каго я сёння здзіўлю, калі напішу пра Віктара Шведа і яго творчасць? Ды нікога. Бо пра нашага старэйшага літаратара, публіцыста, журналіста і грамадскага дзеяча напісана сотні артыкулаў. Ды і сам ён за сваё доўгае жыццё апублікаваў іх шмат. Самых розных: гэта і рэцэнзіі на кнігі, і жыццёвыя, літаратурныя развагі, і творчыя партрэты і вядома ж... успаміны пра людзей. Таму часта, сустракаючыся са спадаром Віктарам, казаў яму, што тэрмінова неабходна выдаваць кнігу ўспамінаў пра сваё жыццё і пра тых людзей, якіх надарылася за жыццё бачыць, сустракаць, ведаць і сябраваць. І вось — першая ластаўка!.. Чаму першая? Ды таму, што спадзяюся — з’явіцца і другая кніга ўспамінаў, і трэцяя, і вядома ж кніга лістоў. Абавязкова Віктар Швед павінен выдаць кнігу ліставанняў. У яго ж у хатнім архіве павінны захоўвацца пісьмы ад многіх знакамітых людзей Бацькаўшчыны, з якімі ён дзесяцігоддзямі ліставаўся. Усе гэтыя лісты трэба выдаваць асобным выданнем, з прадмоваю і з каментарыем. Гэта таксама наша гісторыя, наша эпісталярная спадчына, а тым больш сёння, калі мы рэдка пішам адзін аднаму лісты, а гутарым мімаходзь толькі праз інтэрнет.

У прадмове да першага тома ўспамінаў Віктара Шведа Віталь Луба назваў кнігу „цаглінкай у гісторыю беларушчыны ў Польшчы”. Гэты том успамінаў гучыць так: „З Мора ў горад”. Ён выйшаў з друку, дзякуючы Праграмнай радзе тыднёвіка „Ніва”. Гэта кніга — ордэн Віктару Шведу ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF