Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

„Папросту” — не значыць проста

Уршуля ШУБЗДА

Мы ўсё яшчэ можам пачуць яе на вёсачках, пераважна ад пажылых людзей. Маладыя, хоць у асноўным усе яшчэ добра разумеюць, не часта карыстаюцца ёю штодзень. На працягу гадоў прымушаныя, каб хутчэй за ўсё знішчаць, чым берагчы беларускі дыялект, Сакольшчына пачынае размаўляць папросту ў публічнай прасторы.

Жыхары Сакольшчыны, вырасшы і выхаваўшыся ў беларускіх дамах у атмасферы беларускай мовы, хаця любяць яе, таксама маюць пачуццё яе горшасці. Без псіхалагічных бар’ераў могуць размаўляць папросту з бацькамі, са сваякамі. З імі так гаварылі заўсёды, перад імі няма сэнсу хавацца. У зносінах з чужымі размова пабеларуску прыходзіць з цяжкасцю.

— Я скажу на сваім прыкладзе. Калі я была малая, бацькі вучылі мяне простай мове. Да сёмага года жыцця я не гаварыла папольску, — кажа Галіна Радуха з Вострава на Дуброўшчыне. — Помню па сённяшні дзень, як настаўніца запытала вучняў як яны называюцца. Я прадставілася на мове маіх бацькоў. Для мяне тады гэта было натуральнае. Аднак аднагодкі пачалі смяяцца. Я толькі што ў школе пачынала вучыцца польскай мове. Аднак адчула я тады сорам, хаця ў маёй вёсцы Востраве ўсе так размаўлялі. І сорам гэты застаўся, каб не вучыць гэтай мове сваіх дзяцей, каб не ўспрымалі іх як рускіх ці беларускіх.

На самой справе ўсе, а асабліва тыя, якія яшчэ змагаюцца, але і тыя, якія ўжо страцілі надзею, інстынктыўна лічаць, што нельга дапусціць, каб беларуская мова на Сакольшчыне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF