Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

„Сярожа”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

28 студзеня ў кіназале „Форум” у Беластоку адбыўся ўводны паказ кінакарціны „Сярожа” аўтарства нашага беластоцкага тэлежурналіста Юрыя Каліны, зрэалізаванага для тэлеканала Белсат. Беластоцкая прэм’ера фільма была папярэджана так абвесткамі ў медыях, як і адмысловымі афішамі ў горадзе, якія і далі станоўчы вынік. Калі я з’явіўся перад кінатэатрам каля паўгадзіны да пачатку сеанса, застаў там ахвотны паглядзець карціну натоўп народу, які, быццам прытчавы вярблюд у ігольнае вушка, намагаўся ўвайсці на сеанс. Мне гэтая дапрэм’ерная карціна нагадала эпізоды не так даўняга мінулага, калі мясцовы народ з карткамі ў кашальках штурмаваў мясныя ці іншыя крамы для задавальнення цялесных патрэб. Або больш адлеглы народ нейкія важныя спартыўныя спектаклі, парадку, напрыклад, славутых Гран дэрбі, для задавальнення патрэб больш высокага парадку.

Мянушкай Гран дэрбі еўрапейскі футбольны народ назваў матчы паміж вядучымі іспанскімі камандамі з Мадрыда і Барселоны. І тое, што мела адбыцца ў Беластоку, гэта таксама быў фрагмент свайго роду дэрбі, толькі больш маштабных Grandissimi derbi, якія адбываюцца ў сусветным маштабе паміж Усходам і Захадам. Фільм меў расказаць пра ўраджэнца Залешан, што ў Кляшчэлеўскай гміне, дзе семдзесят гадоў таму праявілася дзікая ўспышка нянавісці вырастаючай менавіта з супрацьстаяння гэтых бакоў свету. Мяжа паміж гэтымі напрамкамі пралягае і цераз нашу не толькі тапаграфічную прастору; тут жа ж сутыкненне і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF