Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Залешаны. Трава забыцця. 29 студзеня 1946 г.

Ян МАКСІМЮК

У Залешаны я выбраўся 2 жніўня, у дзень святога ІльіПрарока. У час жніва і сенакосу будзённым днём мала каго ў вёсцы застанеш. A Ілью на Беласточчыне беларусы святкуюць паўсюдна.

Дарожныя ўказальнікі на Залешаны на шашы Бельск — Кляшчэлі — два: налева і направа. Наш самаход паварочвае налева. Выбіраем добра: трапляем, так бы мовіць, у асноўныя Залешаны. Па другі бок шашы два прысёлкі: ЗалешаныСады і ЗалешаныРавы.

— Я вам нічога не скажу, бо амаль нічога не памятаю, — кажа мне залешанскі солтыс Міхал Леанчук. — Мне было тады — колькі? — усяго чатыры гады.

Тым, хто выжыў, зараз ужо мусіць быць пад семдзесят.

Падыходзіць да нас яшчэ адзін гаспадар, Пётр Лукашук, зацікаўлены, мабыць, не надта ўжо частым госцем у сваёй вёсцы. Выцягваю з кішэні пачак папяросаў, a з сумкі свежыя „Нівы”. У Залешапах я ўсяго другі раз у жыцці, з нікім тут не знаёмы. Найважнейшае — каб паверылі, што свой. Мова, яна тут самая істотная.

Няшмат з кім тут паразмаўляеш. Старыя, што засталіся, альбо ўжо з ложка не ўстаюць, даходзяць, альбо розум у ix папсаваны. Трэба гаварыць з тымі, што на той час былі ў падлетках, мелі па чатырнаццацьпятнаццаць гадоў.

— Завяду вас да Ніны Лемеш, — кажа солтыс. — Яна можа добра расказаць. I чалавек яе таксама, але ён у Гайнаўку збіраўся, i хіба ўжо паехаў.

Цётка Ніна (з дому — Сахарчук) пражыла ў Залешанах увесь свой век: выйшла замуж у сваёй вёсцы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF