Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Вулічныя гульні

Міраслаў ГРЫКА

Яшчэ да нядаўняга часу снабісцкая спрэчка паміж прыхільнікамі канцэпцыі нацыянальнай і адкрытай дзяржавы праходзіла на салонах палітычных і інтэлектуальных элітаў. Павінны імі цікавіцца меншасці — нацыянальныя, культурныя, рэлігійныя. А ці былі? Прынамсі, прадстаўляючыя іх эліты. І гэта неабавязкова толькі ў Польшчы. Ва ўсёй Еўропе. Таму што на Старым Кантыненце няма ні адной аднанацыянальнай, аднакультурнай, аднарэлігійнай краіны... Гэта не значыць, што іх палітычны і культурны тоеснасцевы статус не вызначаецца дамінуючымі нацыянальнымі большасцямі ў іх краінах. Спрэчка, пра якую я казаў, арганічна ўпісана ў гістарыясофію еўрапейскіх краін. Мінулыя і незлічоныя войны, асабліва І і ІІ сусветная, паказалі, што ген нацыяналізму, які з’яўляецца часткай культурнага і сацыяльнага коду кожнай нацыі, незвычайна лёгка актываваць. Справа ў тым, каб абмежаваць яго разбуральнае ўздзеянне — не толькі ў адносінах да «меншасці» ўкаранелай у большасці, што «большасці», якая ўзурпуючы права вырашаць аб «цэласці», маргіналізуе правы меншасцей. Гэтыя супярэчнасці спрабуе змякчыць паняцце адкрытай дзяржавы. Яно заснаванае на «каштоўнасцях павагі чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека, уключаючы правы асоб, якія належаць да меншасцей». Калі хтосьці не заўважыў, нагадаю, што вышэйпрыведзеная цытата ўзята жыўцом з 2 артыкула Трактата аб Еўрапейскім Саюзе. З пункту гледжання беларусаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF