Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Зваротная сувязь

Віктар САЗОНАЎ

Усё часцей у сацыяльных сетках пачало гучаць адно вельмі цікавае пытанне. Цікавае яно ў першую чаргу сваёй эмацыйнасцю і разгубленасцю, якія нейкім цудадзейным чынам спалучыліся ў адно цэлае. Задаюць яго розныя людзі, з розных краін і на розныя тэмы. Але яно мае і агульны элемент, які можна было б назваць подыхам нашага часу. Яго, гэтае пытанне, у агульным і скарочаным выглядзе можна было б перадаць такой фразай: „А чаму так ёсць?”. Прычым задаюць яго паўсюдна, так што можна сцвярджаць, што яно набыло сусветны характар. Такое ўражанне, што людзі па ўсёй планеце знаходзяцца ў стане нейкай разгубленасці і аніяк не могуць зразумець сэнсу і логікі таго, што адбываецца з імі і вакол іх.

Вось толькі ёсць вялікая розніца, як гэтае пытанне задаюць у Еўропе, і як на паслясавецкай прасторы, у тым ліку і ў нас, у Беларусі. Калі ў Еўропе людзі пытаюцца ў першую чаргу ў саміх сябе, чаму ў іх краіне ўзнікаюць нейкія праблемы, і, зыходзячы з гэтага пачынаюць шукаць варыянты выхаду з непажаданай сітуацыі, то нашы людзі заўсёды пытаюць чаму ў нас не так як недзе там за мяжой. Ну і адпаведна гэтаму светапогляду найпрасцейшым варыянтам выблытацца са свайго асабістага крызісу бачацца ўцёкі туды, дзе гэтага крызісу няма. Думка, што трэба тут, у сябе на радзіме наладзіць жыццё, здаецца маладасягальнай, ці як мінімум занадта доўгай і вельмі энергастратнай.

— А чаму нас, людзей, якія шмат працуюць на сваёй зямлі, нашая ж краіна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF