Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (31)

Ганна КАНДРАЦЮК

Палескі пастух — гэта больш чым пастух! Нідзе ў свеце я не сустрэла столькі рамантыкі і прэстыжу, колькі палешукі адводзяць прафесіі пастуха. Гэтая праца прамаўляла яшчэ як сінонім дэмакратыі. Тут кожны вымушаны адбыць сваю пастухоўскую чаргу, не важна з якога ты сяла і роду і хто па прафесіі — просты мужык, гандляр ці важны дырэктар.

На краю сяла Міляч, дзе роўным каналам плыве скарацечная рэчка Брахліўка, пасвіліся сотні чорнабелых кароў галандскафрызійскай пароды. Гэта быў адзін з пяці статкаў кароў, якіх гадавалі ў сяле.

— У нас такая звычка, — тлумачыць мне Аляксандр Сцяпанавіч, — што за тры каровы трэба адпасці адзін дзень. Мая чарга выпала ў мінулы панядзелак.

— Вы самі адправіліся пасвіць кароў? — спытала я з недаверам.

— А як жа, сам! — здзівіўся ў сваю чаргу спадар Аляксандр. І дадаў з цёплай усмешкай: — Я хоць там добра адпачыў, паслухаў як жаўранкі пяюць...

Мой субяседнік Аляксандр Сцяпанавіч Сала не абыхто ў Мілячы. Ён намеснік дырэктара школыадзінаццацігодкі. Пад яго кіраўніцтвам працавала паўсотні настаўнікаў, якія навучалі каля трохсот дзяцей. Нягледзячы на сваю грамадскую пазіцыю і адукаванасць, з падобнай свабодай дырэктар распавёў пра земляробчыя заняткі. На сваім агародзе пасадзіў сорак сотак бульбы, пасеяў буракі і гарбузы на пашу для каровак. Цяпер чакае дажджу, каб усё роўненька ўзышло. Ці любіць грэбціся ў зямлі? Гэта хутчэй жыццёвая неабходнасць, гарантыя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF