Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Ці Беласток шматкультурны?

Уршула ШУБЗДА

Літаратары, людзі навукі, аніматары культуры ды журналісты дыскутавалі падчас адмысловай канферэнцыі на тэму складанай тоеснасці і мінуўшчыны горада Беластока. Прычынай сустрэчы беластоцкай інтэлектуальнай эліты была кантраверсійная кніжка Марціна Концкага „Белая сіла, чорная памяць...”, якая Беласток прадстаўляе аднабакова — як антысеміцкі і нацыяналістычны горад.

Арганізатарамі сустрэчы была Данута Завадзка, Катажына Нізёлэк і Катажына Савіцка з Фонду Універсітэта ў Беластоку ды Групы рэгіянальных даследаванняў. Дыскусію пачалі яны, прэзентуючы падрыхтаваныя раней крытычныя ў адносінах да рэпартажу тэзісы. У выдадзенай восенню кніжцы Концкі апісвае Падляшша і яго сталіцу як месца, у якім людзі не хочуць памятаць пра няслаўную мінуўшчыну, выкідваючы яе са сваёй свядомасці. Ігнаруюць яны асяроддзі і дзеянні неаназістаў ці сувязі мясцовай улады з бізнесам, затое на першым месцы ставіцца імі лозунг, часта незапоўнены зместам, шматкультурнага Беластока.

Кніжка напісаная пад тэзіс?

Такія беластоцкія аўтарытэты, як сацыёлаг Анджэй Садоўскі ды дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі, згодна сцвердзілі, што кніжка напісаная пад тэзіс. На іх думку аўтар такім чынам маніпулюе чытачом.

— Пасля прачытання кніжкі я сябе адчуваў як стары белавежскі зубр, якога вядуць пад дула вінтоўкі. Аднак найгоршае тое, што кніжка добра напісана, — сказаў Анджэй Ляхоўскі. — Розныя сітуацыі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF