Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Каля вытокаў Нурчыка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Позняя зімовая раніца, каля пятнаццаці хвілін да дзявятай. Выходжу з поезда на чыгуначным прыпынку Баравікі. Паўвека таму здзіўляў мяне той прыпынак у чыстым тады полі сваёй назвай — з чаго ў чыстым полі баравікі; лесу тады там не было. Тады затое ад поезда разбягалася прыстойная грамадка школьнай моладзі. Цяпер на пероне свежанькі снег, раблю ў ім першы таго дня след глыбінёю да паўлыткі.

Назва прыпынку была пайшла ад недалёкай, аддаленай каля кіламетра вёскі. Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага: „Borowiki, wieś. pow. brzeski, gub. grodz., gm. Rohacze, 59 wiorst od Brześcia, 99 dziesięcin”. Кіруюся ў напрамку вёскі, ідучы па выдушанай у снезе каляіне ад кол легкавушкі. Бо ж нейкі кволы рух на прыпынку адбываецца: на супрацьлеглым да „майго” пероне сляды дзвюх асоб. Перад самой вёскай даходжу да шырэйшай дарогі, якая днём раней была расчышчана снегаачышчальнікам.

На адной з хат прыкмячаю салтысоўскую шыльду. Заходжу ў хату, солтысам тут адносна маладая жанчына, распытваю яе пра вёску. Зімуе тут звыш дваццаці душ. Адзін гаспадар трымае дзве каровы і каня, іншы — карову і двое свіней. У некаторых ёсць куры, іншых жывёл, апрача сабак і катоў, у вёсцы не трымаюць. Завітваюць туды тройчы ў тыдзень аўтакрамы. У панядзелак і сераду прывозяць хлеб, у чацвер таксама мясныя вырабы. З Баравікоў у школу ў Мілейчычы ходзіць толькі сын спадарыні солтыс.

Падаюся ў напрамку Левашоў, а адсюль, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF