Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

GRANDE VALSE BRILLANTE (частка VI)

Марыя САШКА

27 ліпеня 1943 года. Хто ж тут калі забудзе гэты дзень!..

Гаспадар Франц, раненька, узяўшы французаў і рускіх — з якімі ён прывык ездзіць — адправіўся, звычайна, з агароднінай у Гамбург. Дзень — як кожны дзень, сонца выглянула, засвяціла... Але гэта быў судны дзень!..

Сцямнела раптам неба ад сотак самалётаў, якія лавай, прастынёй, дываном многакіламетравым ішліплыліляцелі на горад!.. Роў машын быў страшэнны!.. Бомбы свісталі ўжо тут, перад Гамбургам!.. Куды хавацца?!. Яны ляцяць над самай зямлёй, над галовамі!.. Над зямлёй!.. Здаецца — не ляцяць, а ідуцьбягуць, побач!.. Здаецца — вось, вось разваліцца галава!.. А ў вушах — адзін толькі візгтрэскскрыгат!.. Яны адтуль бачаць, што тут НЕ фабрыкі, што вось, на лугу — статкі кароў, што тут поле, тут загоны, яны ж амаль сядаюць на дах парнікаў, але і іх бомбы свішчуць!.. Ім там відна, што тут зусім не порт, не караблі, што тут не верфісточні!.. Што ж вы, людзіпілоты, англічане! Гэта ж відна, вашы машыны! — такую, з безаружнымі, вайну пачынаеце?!. Мы ж — ці страляем да вас?!.

Надзін першы раз бачылачула такую вайну!.. Зямля стагнала, ляцела ўверх, гаварыла з небам, а якая гэта мова — ты й не ўявіш, бо тут нічога нячутна апрача грукату, візгу ды выцця!.. Надзін ні секунду не думала: немцы, добра вам так!.. За ўвесь боль наш — славянскі, за нашу Варшаву, за маю Пушчу, і мой Беласток!.. Слыханае, бачанае — было і неслыханым, і нябачаным!.. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF