Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Навагодні ўспамін з усмешкай

Іаанна ЧАБАН

Васьмідзесяцісямігадовая Вера Сакалоўская з дому Навумчык вельмі шчаслівая жанчына, любіміца сына — былога лётчыка і не менш разумнага ўнука. Вельмі ж пра яе дбаюць. Вось якраз рыхтуюць дровы на зіму. Праца ідзе хутка, спраўна, у сапраўды вайсковым рэжыме. Не страшныя ёй цяпер лютыя маразы. Клапатлівы лётчык выяўляе занепакоенасць маім кепска прыпаркаваным аўтамабілем, затым запрашае на маміны пакоі паджэнтльменску прапускаючы мяне перадам. Знаходжуся на засланай хатнімі ходнікамі драўлянай падлозе, у акружэнні цёплых печак і старых шаф. Вера сядзіць на драўляным ложку засланым прыгожай чорнабардовай капай. Мабыць, сама яе саткала. Цёплая, вязаная камізэлька, ваўняныя шкарпэткі, тканая, цікава пашытая спадніца з аблямоўкай у клетачку здраджваюць незлічоныя таленты і працавітасць жанчыны. Апраўдваецца, што ў хаце ўсё папростаму, не так як у іншых. Што ж, сыну так падабаецца. Ці Вера сапраўды марыць пра нешта другое, я няўпэўненая. Надта шмат усміхаецца, а нават смяецца. Смяецца цягам цэлай нашай сустрэчы. Гэты бесклапотны, юнацкі смех здзіўляе сваёй несучаснасцю. Сёння ж не смяюцца ні дзеці, ні моладзь, ні тым больш старыя людзі. Смех, быццам чароўны эліксір, пераносіць нас у іншае вымярэнне, у колішнюю вёску, багатую на ўсялякія справы, заняткі і, канешне, гульні. Пакідаем падбабіцкія Шчансновічы, каб на хвіліну перанесціся ў яе родныя, суседнія Кнышэвічы.

Пераднавагодні вечар паводле старога календара. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF