Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай

Аляксей МАРОЗ

Першапачаткова «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» сталі арганізаваць у Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы і прынялі ў іх удзел дзеткі і моладзь з Гайнаўкі, да якіх пазней сталі далучацца вучні навакольных школ. Пасля гэтае мерапрыемства стаў у Гайнаўскім доме культуры ладзіць Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Гайнаўцы. Удзел у ім пачалі прымаць таксама калядоўшчыкі з Бельскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў ды моладзь з Беларусі і Украіны. Сустрэчы сталі доўжыцца чатыры дні, а да дашкольнікаў і вучняў сталі далучацца прыхадскія хары, народныя вясковыя і гарадскія музычныя калектывы, прадстаўнікі асяродкаў і дамоў культуры. У выніку сустрэчы з праваслаўнай калядкай атрымалі ранг фестывалю.

Сёлетні Фестываль «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» (1116 студзеня) быў крыху менш шматлюдным у параўнанні з мінулымі гадамі, але лепшым у мастацкім плане. Выступоўцы славілі Хрыстовае Нараджэнне, выконваючы калядкі на вельмі высокім мастацкім узроўні. Спявалі на ўсходнеславянскіх, грэчаскай і сербскай мовах. У рэпертуары шматлікіх груп калядоўшчыкаў часта паяўлялася калядка на беларускай літаратурнай мове.

— Трэба аддаць гонар Гайнаўскаму белліцэю, які першапачаткова стаў ладзіць «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай», — заявіў мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч пасля літургіі ў СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы, запрашаючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF