Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Працы Міколы Нестаровіча ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Мікола Нестаровіч з Орлі — добра вядомы ў Польшчы кінааператар, фатограф, журналіст, аўтар рысункаў, які разам з Тамарай Саланевіч паказваў таксама традыцыі і незвычайнасць нашага рэгіёна. Любіцелям дакументальных фільмаў вядомыя многія дакументальныя стужкі з цікавымі месцамі на розных кантынентах свету, да якіх здымкі рабіў Мікола Нестаровіч у супрацоўніцтве з многімі рэжысёрамі. Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы ўключыў Міколу Нестаровіча, яго фатаграфіі і рысункі ў «Слоўнік беларускіх мастакоў» і выдаў адмысловы каталог.

27 снежня дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк і Пётр Нестаровіч адкрылі выставу, азагалоўленую «Жанчыны свету», з фатаграфіямі жанчын і з не экспанаванымі яшчэ рысункамі Міколы Нестаровіча. Сабраныя маглі таксама паглядзець фільм «Паштоўка з неба», у якім пра Міколу Нестаровіча, як звычайнага чалавека, прафесійнага кінематаграфіста і фатографа расказваюць перш за ўсё яго сябры і знаёмыя з Орлі. Рэжысёрам стужкі, знятай у 2006 годзе для Польскага тэлебачання, з’яўляецца сын Мікалая, Пётр Нестаровіч, які расказаў пра свайго бацьку і адказваў на пытанні сабраных.

— Мы хацелі ўшанаваць лепшага кінааператара нашага рэгіёна Міколу Нестаровіча, таму выдалі мініальбом з яго фатаграфіямі і рысункамі, які ўключылі ў «Слоўнік беларускіх мастакоў». У ім змяшчаем здымкі прац і інфармацыю пра беларускіх мастакоў Беласточчыны і з па за нашага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF