Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Сілезцы — меншасцю?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас перадапошняй сесіі Сейма пад абмеркаванне трапіў грамадзянскі праект паправак у закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях, падпісаны 140 тысячамі грамадзян. Уводзіць ён у Закон аб меншасцях з 2015 г. у якасці этнічнай меншасці сілезцаў — побач запісаных у ім кашубаў, цыган, караімаў і татараў. Прадстаўнік Камітэта заканадаўчай ініцыятывы Ежы Гажэлік, старшыня Руху аўтаноміі Сілезіі сваё доўгае абгрунтаванне праекта закончыў цытатай, прыводзячы словы апольскага біскупа Анджэя Чаі: «Калі сілезец хоча захаваць сваю ідэнтычнасць, калі хоча ідэнтыфікавацца са сваімі каранямі, ён можа рабіць так, адчуваючы сябе поўнасцю сілезцам. Такім чынам, цяжка патрабаваць ад яго, каб вызначаў сябе немцам або палякам».

У ходзе дэбаты ад імя клуба ПіС віцэстаршыня парламенцкай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей Шымон Гіжынскі сказаў: «Аўтары праекта ўзялі на сябе нават не вельмі цяжкую задачу, але проста немагчымую для выканання: даказаць, што ёсць сілезская этнічная меншасць (...). Калі б паставіць на агульнай фатаграфіі караіма, рома, сілезца і татарына, гэта нагадала б заданне з тэсту на інтэлект для другакласнікаў, каб з чатырох відаў садавіны: фініка, манга, яблыка і маракуі вызначыць тую, якая адрозніваецца ад апошніх (...). Аўтары праекта брыдуць далей і пішуць між іншым, што ў польскім заканадаўстве этнічнай меншасцю лічыцца група польскіх грамадзян, якая ў значны спосаб адрозніваецца ад астатніх грамадзян (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF