Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Я бачу цемру

Міраслаў ГРЫКА

Станіслаў Лем, пісьменнік і філосаф, яшчэ ў 1960я гады прадказаў кірунак эвалюцыі чалавечай цывілізацыі. Было гэта інтуітыўнае паняцце абапёртае на назіранні тэндэнцый, хоць яшчэ невыразных, але прыкметных у рэальнасці. Тэндэнцыі, ці культурныя, ці грамадскія, не заўсёды маюць дастатковы патэнцыял, каб эфектыўна развівацца. Так што не ўсё, што дзеецца сёння, адпавядае футурыстычнаму бачанню, якое Лем прадставіў у рамане «Вяртанне з зорак». Тым не менш, многія з яго прадказанняў здзейсніліся — калі не літаральна, то з пэўнай доляй імавернасці. У свеце, бачаным вачыма герояў, што вярнуліся на Зямлю пасля больш чым 120гадовага падарожжа ў прасторы, дамінуе... абыякавасць бяздумна шчаслівага грамадства. Абыякавасць — гарантаваная неабмежаваным спажывальніцтвам і фармакалагічнай ліквідацыяй міжвідавай агрэсіі, якая з’яўляецца эвалюцыйным наступствам фундаванага прыродай харчовага ланцуга. Можам здагадацца, што ўсё жывое стварэнне жэрла верагодна тое, што і людзі, значыць, нейкую сінтэтычную пульпу, якая ўтрымлівае інгрэдыент знішчаючы агрэсію. І ёй прыпісваюцца эмоцыі. Сёння цяжка ўявіць сабе такі «лемаўскі» свет, дзе львы свабодна бадзяюцца па вуліцах гарадоў і вітаюць мінакоў кашэчым мурлыканнем ды лашчацца да іх ног. Немагчыма паверыць у такі свет, у якім няма гарачых каханкаў, хаця існуюць палавыя і эмацыйна абыякавыя сувязі. Таму невядомае людзям пачуццё любові, а за ёю — здрады і нянавісці. Гэты свет без агрэсіі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF