Ніва № 05 (3116), 31 студзеня 2016 г.

Розны лёс

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Які розны лёс у людзей, у сучаснікаў, якія жывуць у адну эпоху, а выяўляюць сябе так парознаму. І адыходзяць у лепшы (усім хочацца ў гэта верыць) свет зусім адрозна. Вось на мінулым тыдні ва Украіне і ў Беларусі прыгадвалі герояў „Нябеснай сотні”, тых патрыётаў, што загінулі на Майдане ў змаганні за вольнасць. Сярод іх і просты беларускі хлопец Міхаіл Жызнеўскі, жыццё якога лягло на алтар Праўды, Свабоды і Справядлівасці. Гэтае імя ўжо назаўсёды застанецца ў гісторыі суседніх народаў, пакуль будуць жыць Беларусь і Украіна.

Нехта гіне на барыкадах, а нехта ад эпідэміі грыпу, якая зараз лютуе на тэрыторыі той жа Украіны. І нічога з гэтым не зробіш, нічога не пралічыш, нічога не прадкажаш і не даведаешся загадзя. Гэта называюць у розных культурах і разнастайных рэлігіях парознаму — фатум, лёс, наканаванасць, карма, планіда... Прыходзіць час, прыходзіць дзень, ляскае хвіліна — і пара, як той казаў, да Абрагама на піва ехаць. Адзін памірае ад інфаркту, другі гіне ад ран, іншы канае ад грыпу, а чацвёрты замярзае пад снегам. Снегу зараз наваліла столькі — ад Менска да НьюЙорка, што людзі з усімі іхнымі сучаснымі тэхналогіямі не могуць даць рады прыроднай стыхіі. Ад разнастайных прыродных катаклізмаў штодзень гінуць дзясяткі, а то і соткі людзей. Снег яшчэ нічога, а вось землятрусы — сапраўдная катастрофа. Чалавецтва лятае ў космас, пабывала на Месяцы, распрацоўвае авалодванне іншымі планетамі, а вось прадказаць звычайныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF