Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.
У палескай глыбінцы (30)Ганна КАНДРАЦЮКЦі многа ў вас Якубовічаў? — Калі ўлічыць яшчэ тых з сяла Лугавое (паўкраінску Луговэ), адкуль пайшоў наш радавод, дык найменш дзвесце чалавек будзе, — кажа Сяргей Якубовіч з сяла Міляч. Сяргей — малады настаўнік гісторыі, ад пяці гадоў асвятляе тэму радаслоўнай жыхароў сваёй мясцовасці. Вынікі пацвердзілі здагадкі і сямейныя пераказы. За тры апошнія стагоддзі колькасць мясцовых прозвішчаў амаль не змянілася. Што гэта значыць? Што іх грамадскасць заўсёды была закрытай і ўсе тут прыходзяцца сабе сваякамі... — Дык чаму вашы хлопцы не ехалі за жонкамі ў Пераброды? Гэта ж адносна блізка? — Яны пэўна хацелі б прывезці адтуль жонак, — кажа Сяргей, — але на гэта не дазвалялі балота і паводкі. Больш чым палову года нас раздзялялі непраходныя разлівы і таму ніхто спецыяльна не кіраваўся ў той бок. Так што сама прырода вырашала пра наш лёс. * * * Так, так. Пасля першай паразы я зноў вярнулася ў Міляч адшукаць Сяргея Якубовіча. Толькі цяпер я зразумела, наколькі складаны быў мой выклік. Знайсці патрэбнага Якубовіча сярод двух соцень іншых аднафамільцаў гэта так, як палічыць усе ліпы ў пушчы. Мая рашучасць не пагасла дзякуючы Любе Красько з таго ж Лугавога. Раней мы наткнуліся на сябе ў адным цягніку і ў адным купэ на трасе Ковель — Сарны. Люба напамінала мне вясковых сябровак з нашай падляшскаплемянной айчыны і з цэлай душы хацела дапамагчы. Цягам дзвюх (...) |