Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Анёлкі з крушынянскай ёлкі

— Усё ўцякае. Завуць мяне Марыя Кулакоўская. Нарадзілася я ў Крушынянах, 20 кастрычніка 1931 года, дзявочае прозвішча Краскевіч. Жыла ў Астраўку, цяпер, апошнія гады свайго жыцця праводжу ў Крынках.

— Што такое Каляды?

— А што ж я магу ведаць. Каляды — усе гаварылі Каляды і Каляды. Свята. Божае Нараджэнне называлі Калядамі, а калядой — перадсвяточную вячэру. Акрамя таго, на Каляды хадзілі валакальнікі — іх таксама называлі каляднікамі. Менавіта на Каляды яны хадзілі, спявалі, віншавалі.

— Якой была Вашая Каляда ?

— Найважнейшая была куцця. Сёння раздаюць прасфорку, а калісь ставілі на стале міску куцці і колькі душ у хаце, столькі было ў гэтай місцы лыжак. На стале былі таксама аўсяны кісель, аладкі ...

— Што такое аладкі?

— Бліны, папольску рацухы. Бывала рыба, як у каго, хто меў, той меў. Быў селядзец...

— З алеем?

— З алеем і цыбуляй, але калі не было алею, падавалі іх толькі з цыбуляй. Калісь селядцы былі надта тлустыя, не такія як сёння. Калі мылі селядзец, вада была тлустая, ажно з яго цякло. Сеўшы да стала, маліліся, а потым бралі куццю, тройчы, такі быў абавязак узяць тры лыжкі куцці, а потым ужо ясі, што хочаш.

— Чаму менавіта тры лыжкі?

— Так было прынята, не ведаю чаму. Бог у трох іпастасях, мабыць таму: Бог Айцец, Бог Сын, Бог Дух Святы. І бралі тройчы. Ага, а ў нас былі яшчэ лазанкі.

— Што гэта такое?

— Лазанак не ведаеш? Слізікі панашаму. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF