Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Драбіна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У кустах побач дарогі паміж Страбляй і Гусакамі стаіць — а мо ўжо яе там і няма — асаблівая драбіна з паламанымі ніжнімі пруткамі. Ды паламанымі асаблівым паскаральным рытмам, дзе тыя верхнія з паламаных прыступак былі зламаны, калі так можна сказаць, памалей, значыць менш яны адхілены ад друкоў, а самыя ніжнія былі паламаны больш фур’ёзна. Значыць на тую драбіну задзейнічала нейкая немалая маса, якая рвалася да нашай зямелькі з зямным паскарэннем велічынёю, як вядома з курсу фізікі, амаль у дзесяць метраў у квадратную секунду. Загадкава, якая гэта была маса — ці гэта быў цікавы невядома чаго чалавек, які лез пабачыць з драбіны невядома што, ці мо кавалак нейкай планетоіды з космасу. Бо калі б там абваліўся чалавек, дык напэўна апрача масы былі б у яго яшчэ і нервы, пад уздзеяннем якіх ён бы паказаў той драбіне, дзе ракі зімуюць і не стаяла б яна побач дарогі паміж Гусакамі і Страбляй, горда пазіруючы свету, быццам пераможны рыцар, які ў баю атрымаў сур’ёзныя, аднак несмяротныя раненні.

Прылада, якую ў нас называюць драбінай, крыху далей на ўсходзе атрымала назву лесвіцы. Верагодна пайшла яна, значыць назва, ад слова лезці, бо ж і па драбіне лазіцца. Этымалагічны слоўнік Галіны Цыганенкі: „Это существительное образовано с помощью суффикса ица от такого же по значению существительного лества, которое в свою очередь произведено посредством суффикса тва со значением орудия действия (как бритва) от глагола (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF