Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

GRANDE VALSE BRILLANTE (частка IV)

Назаўтра немцы пачалі выгортваць жыдоў з надрэчнага хлява... Там многа было ўжо нежывых!.. Іх прыказалі несці з сабою!.. Іх пагналі ў лес, за каталіцкія могілкі, дзе Васіль і Пракоп, ад учора, выкапалі велічэзную ямумагілу!.. Прыгнаных было не менш тысячы!.. Перапынку не было, кулямёты грэліся да чырвонасці!.. У магілу падалі і жывыя, асабліва дзеці!.. Дзеньдва яма варушылася, хадзіла, танцавала!.. Яе засыпалі прыгнаныя вяскоўцы з Заблотчыны... Васіль і Пракоп, з жонкамі, тут жа пайшлі ў расход!.. Гаварылася — нехта па дарозе быў уцёк, у падскупаўскі лес схаваўся, колькі іх было — ніхто не ведаў, але выйшлі па хлеб і ваду — каб уцякаць далей — але іх злапалі! Свае! Нашы!..

Максім вярнуўся вечарам у пятніцу. Шчаслівы!.. У Свіслачы, сястра ягоакушэрка, заапекавалася цяжарнай... Да родаў было недалёка; усё прайшло, была потым звестка, па звычаю, нармальна... Рускую прапісалі як сваячку з пад Баранавіч, яна — на шчасце — гаварыла панашаму, была з пад Бабруйска...

Пачуўшы аб расправе з жыдамі, Максім заплакаў!.. Ён сардэчна дружыў з сынамі старога пекара Цаліка Фінстэра, Мойшам і Самсонам!..

Калі расказы дайшлі да коней і салдатаў, Максім толькі сказаў: — Ну, а як мела быць інакш?.. Правідлова!.. Як зваць?.. Мішай?.. Свой — значыць!..

Дзед дадаў: — Будзем спадзявацца, што знутры ў яго ўсё цэлае, не разбітае на кускі, толькі набалеўшае!.. Юнак ён, пабачыш, сільны на від, пад метраў два! Бог (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF