Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Святыя куты Падляшша

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Традыцыйныя і сучасныя куты ў праваслаўных дамах, прыстасаваныя да малітвы, можна ўбачыць на фотавыставе «Святыя куты Падляшша», арганізаванай у памяшканнях Цэнтра праваслаўнай культуры ў Беластоку (вул. св. Мікалая, 5). Выстава з’яўляецца першым этапам, вянчаючым праект «Святыя куты Падляшша — знікаючая традыцыя праваслаўнай вёскі», праведзенага Асацыяцыяй «OrthNet». Аўтарамі фотаздымкаў з’яўляюцца Тамаш Гжэсь, студэнт механічнага факультэта Беластоцкай палітэхнікі і Тамаш Паскробка, фотажурналіст партала «Cerkiew.pl», навуковы супрацоўнік Універсітэта ў Беластоку.

Суадкрываючы разам з аўтарамі выставу (29 снежня) а. Яраслаў Юзвік, ураджэнец Беластока, настаяцель СвятаМікалаўскага прыхода ў Тапільцы, адзначыў:

— Святы кут не ўзнікае проста так. Існуе старая гістарычная кніга на рускай мове «Дамастрой» (апублікаваная ў пятнаццатым і папоўненая ў шаснаццатым стагоддзі; гэта зборнік правілаў і палажэнняў, якія рэгулююць лад сямейнага жыцця баяраў і купцоў і іх стаўленне да цара і рэлігіі ў Расіі — М. Х.), якая апісвае, як павінен быць аформлены праваслаўны дом. Гэта можна ўбачыць і на старых карцінах, дзе святы кут знаходзіцца з правага боку ад уваходу ў хату. Як апісана ў «Дамастрою», такі вугал павінен быць размешчаны ў паўночнаўсходняй частцы хаты, хоць ён згадваецца ў кнізе больш на ўсходзе. У здымках на выставе можна ўбачыць, што ў цяперашні час гэта не заўсёды так. Гэта ёсць месца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF