Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Упаўнаважаны ваяводы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Новы падляшскі ваявода, да ўступлення на гэтую пасаду сенатар ад ПіС Багдан Пашкоўскі, каардынаванне пытанняў меншасцей у нашым рэгіёне даручыў былому бургамістру Лап, былому дэпутату ад ПіС (20052006), у апошні час раднаму Беластоцкага павета Раману Чэпэ. Працуе ён у яго адмысловай кансультатыўнай групе. Аднак меншасная праблематыка з’яўляецца адной з некалькіх, з якімі будзе мець справу, побач каардынавання абмену інфармацыяй паміж урадам і ваяводам і наглядам за працай органаў мясцовага самакіравання ў рэгіёне. Грамадскім упаўнаважаным ваяводы па справах меншасцей быў ён ужо ў 2006 г. З інфармацый, якія я атрымаў перад Новым годам у прэссакратара ваяводы Анны Ідзькоўскай, вынікала, аднак, што цяперашні ўпаўнаважаны ваяводы па справах меншасцей, былы сямятыцкі староста, звязаны з беларускім асяроддзем Мікалай Мантур, які займаў функцыю з даручэння Грамадзянскай платформы, меў яе выконваць да канца года: «Пакуль пан Чэпэ ў рамках сваіх абавязкаў будзе прыглядацца да пытанняў меншасцей, а ўпаўнаважаным — да прыняцця канчатковага рашэння, ці будзе прызначаны новы і ці ўвогуле ён будзе, застаецца пан Мантур».

Мікалай Мантур некалькі дзён да заканчэння старога года (грыгарыянскага) сказаў мне наступнае: «Яшчэ ў пачатку 2015 г. я з былым ужо ваяводам Анджэем Мэерам заключыў дамову да канца года, з двухтыднёвым паведамленнем аб яе скасаванні. Я не размаўляў з новым ваяводам, і не адважыўся ініцыяваць размову, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF