Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Суп на палачцы

Міраслаў ГРЫКА

Канец з каўбасамі! Такое было маё навагодняе абяцаннерашэнне. Моцнае, непарушнае. Нядаўна я напісаў так шмат аб каўбасе, што мне аж моташна зрабілася на думку аб ёй. Толькі што тыя ўсе высокія абяцанні, якія даюцца ў навагоднюю ноч, варты столькі ж, колькі загадзя вып’епш шампанскага. Каб яшчэ толькі шампанскага! Некалькі гадоў таму мой сябар па школьнай парце ў амоку навагодніх прысяг абяцаў жонцы кінуць курыць. Па сённяшні дзень хаваецца ад яе ў прыбіральні са сваёй несуцішнай звычкай. У вентыляцыйную кратку выдзьмухвае дым, паднімаючыся на дыбачкі, быццам бы гэты свайго роду тытунёвы смурод па кватэры не будзе разыходзіцца. А яго лыткі ад тых дыбачак зрабіліся такія моцныя, як быццам высечаныя ў мармуры Паліклетам — грэцкім скульптарам класічнага перыяду. Каб даказаць гэта, паказаў мне — не, не голыя лыткі — фатаграфію найбольш значнай працы старажытнага майстра, Дарыфора, іначай Дзіданосца. На самой справе, высечаны з мармуру юнак мае салідныя лыткі, яшчэ вылучаныя кантрапостам цэлай фігуры. Прынцып кантрапосту, які з’яўляецца процівагай вагі, масы, напружанасці і напрамкаў, здаўна выкарыстоўваны ў старажытнай архітэктуры, упершыню ў скульптуру ўвёў менавіта Паліклет. Лёгкі нахіл тазасцегнавой лініі таго дзіданосца балансуе нахіл у процілеглы бок лініі плячэй. Усю вагу постаці ўтрымлівае адна нага, моцна абапертая на падлогу; другая, мякка адштурхнутая назад, застаецца ў адпачынку. Гэтаму ладу ног адпавядае, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF