Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Брусельская капуста

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзіўная гэтая сучасная Еўропа, асабліва Заходняя. Яе ўжо таксама, як тую Расею, не зразумець ні сэрцам, ні розумам. Не зразумець яе палітыкі — як знешняй, так і ўнутранай. Многія такую палітыку называюць няйначай як самагубнай. І, праўдападобна, яны маюць абсалютную рацыю. Вось узрасла тэрарыстычная пагроза для Старога свету з боку ісламістаў і радыкальных эмігрантаў, якія наваднілі Заходнюю Еўропу. І еўрапейскія палітыкі, „пачасаўшы рэпу”, вырашаюць узмацніць кантроль на мяжы з такімі краінамі як... Беларусь ды Украіна. Меры прыняты, праекты па распрацоўцы новых бар’ераў выкананы, грошы выдаткаваны. Цяпер бяспека напэўна вырасце, заходнія еўрапейцы адгарадзіліся ад усходніх яшчэ большым мурам.

Далёка хадзіць не буду, бо найлепш усю ганебнасць падзелу еўрапейскімі бюракратамі на людзей розных гатункаў адчуваеш на сваёй скуры. Маю на ўвазе адбіткі пальцаў, якія зараз мусіць здаваць кожны грамадзянін Беларусі не толькі пры падаванні дакументаў на шэнгенскую візу, але і пры кожным (!) перасячэнні мяжы. Вось асабіста я апошнімі дзесяцігоддзямі ездзіў амаль па ўсёй Еўропе, як чалавек законапаслухмяны нічога не парушаў, атрымліваў шматразовыя візы ў амбасадах розных краін, з’яўляюся сябрам міжнароднай асацыяцыі журналістаў. Але нейкія брусельскія бюракраты вырашылі, што менавіта мы — беларусы — ствараем дадатковую пагрозу для Еўрасаюза. Ну добра, хай бы тыя адбіткі былі ў электроннай базе на ўсялякі выпадак. Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF