Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Развітанне з айцом Рыгорам Сасной

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На трэці дзень Ражджаства Хрыстовага паводле юліянскага календара ў апошні шлях правялі айца доктара Рыгора Сасну, ад дваццаці дзевяці гадоў настаяцеля прыхода ў Рыбалах, гісторыка, даследчыка беларускай і праваслаўнай культуры, публіцыста, які шмат гадоў пісаў таксама ў наш штотыднёвік. Памёр пасля працяглай хваробы ў 9.15 напярэдадні Каляд. Пахавалі Яго на могілках у БельскуПадляшскім па вуліцы Міцкевіча.

Нарадзіўся Ён 30 красавіка 1939 г. у вёсцы Шарні каля Орлі. Наведваў пачатковыя школы ў Малінніках і Орлі. У 19531957 гадах быў вучнем Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім. Пасля атрымання атэстата сталасці ў верасні 1957 г. паступіў у Праваслаўную духоўную семінарыю, а ў кастрычніку 1959 г. быў прыняты ў Хрысціянскую багаслоўскую акадэмію ў Варшаве. Яшчэ як студэнт (у 1960 годзе) звянчаўся з Антанінай Троц, якая на працягу многіх гадоў таксама дапамагала яму ў навуковадаследчыцкай працы. У тым жа годзе тагачасны вікарны епіскап ВаршаўскаГданьскай епархіі Васілій рукапалажыў Яго ў святарскі сан. Першыя крокі ў душпастырстве ставіў у прыходзе Кальнікаў у тагачасным Пярэмышльскім ваяводстве, а затым быў накіраваны на прыход у Кодані над Бугам. Трагічная гісторыя Праваслаўнай царквы і яе вернікаў на гэтым абшары паўплывала на выбар тэмы магістарскай дысертацыі: «Падставы, на якіх фармавалася ідэя царкоўнай уніі ў Польшчы ў канцы шаснаццатага стагоддзя». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF