Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (29)

Ганна КАНДРАЦЮК

Кожны раз, калі я ішла ў кафэбар «Піца», не ведала чаго там спадзявацца. Мае роспыты пра азёрную рыбу відавочна бянтэжылі афіцыянтак. У іх красамоўным маўчанні быў адзін адказ: няма тут часу на твае выдумкі. Тое, што ў чорным спіску апынуліся мясцовыя рыбы і ракі, мяне асабліва не здзіўляла. Больш здзіўляла адсутнасць італьянскіх страў. Я ні разу не бачыла, каб хто заказаў піцу, лазанню, пасту з морапрадуктамі (frutti di mare) ці макарону з таматным соўсам...

З падобным недаверам тут ставіліся да ўкраінскіх прысмакаў. Абслуга прыкідвалася, быццам упершыню пачула пра ўкраінскі боршч. Гэты духмяны суп з чырвоных буракоў, фасолі, бульбы, морквы, часначку, прыпраўлены яшчэ для смаку кіслай смятанкай, можна заказаць у любым кутку Украіны. А тут круцілі галавой і паўтаралі: Нэма такого!

Сказаць што ў кафэбары «Піца» няма чаго паесці — грэх і блюзнерства. Амаль усе мужыкі заходзілі сюды на хвілінку, каб адным махам перакуліць сто грам. Тойсёй узіраўся яшчэ ў шкляны буфет, дзе красаваліся салодкія піражкі з крэмавай начынкай, прыаздобленыя грыбочкамічырвонагалоўцамі. Пасля з відавочным задавальненнем на твары выходзілі на вуліцу...

У першы дзень я сама намерылася скаштаваць піражок з грыбамі.

— Гэтыя ласункі пастаўлены дзеля настрою, — патлумачыла мне афіцыянтка.

— Яны з гіпсу?

— Не, з мінулага года.

Я пабаялася пытаць, дзе спяклі гэтую адмысловую «страву для вока». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF