Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

Дзевяностае Божае Нараджэнне

Іаанна ЧАБАН

Аўтамабіль спускаецца з горкі быццам сані па снезе. Простая як дрот лясная дарожка паварочае налева насупраць памежнага стаўпа.

Адзінокі хутар знаходзіцца ўжо на Беларусі. Няёмка стаяць сто метраў ад хаты, да якой няма дарогі. Цікава ці нехта там яшчэ жыве. Але якое ж гэта жыццё, пакаранне нейкае, да таго бязвіннае. Налева ад адзінокай хаты знаходзіцца вёска Мінкаўцы калісь Адэльскай, сёння Шудзялаўскай гміны. Ёсць там касцёл, пабудаваны пасля вайны, калі адрэзалі людзей ад іх роднай, аддаленай на тры кіламетры парафіі ў старадаўнім Адэльску. Уладыслава Варановіч верыць, што адэльскі касцёл пабудавала сама каралева Бона. З гонарам узгадвае свае хрысціны і вянчанне менавіта ў гэтым касцёле. Там таксама падыходзіла да першай камуніі. Як усе мінкаўчане Уладыслава штодзень карыстаецца беларускай мовай. Жыве ў вялікай мураванцы разам з сям’ёй унука. На жыццё не наракае, хіба толькі на яго даўжыню. Здзіўляецца, што святая зямелька носіць яшчэ такую, якой ужо больш за дзевяноста гадоў, бабу. Праўду кажучы, выглядае яна і адчувае сябе нашмат маладзей. На вуліцы смяецца, а плача толькі тады, калі ніхто не бачыць. А не бачаць яе ў маленькім пакойчыку вялікай, сучаснай мураванкі. У гэтым пакойчыку час плыве інакш. Ён быццам затрымаўся ў драўлянай, крывой шафе і тумбачцы, прывезенай мужыком, вечная яму памяць, з крынскага гета, у старым люстэрку, святой Ядвізе, святой сям’і ў Чэнстахоўскай Матцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF